You are viewing [info]litua's journal

entries friends calendar user info
Braslavia # Nalibocia # Novogardia
samaurad naszaha kraju
Add to Memories
Share

Witajem usich na naszym Żywym Dziońniku. Metaj naszaha dziejańnia źjaulajecca samaorganizacyja kraju. Kraju jaki można nazwać Brasłauska-Puszczanska-Nawahradzkim. Jość z nami waziory, Nalibockaja Puszcza i nasza starażytnaja stalica - Nawahradak, ci jak chto chocza Nowogródek czy Naugardukas. Tamu nazywajem sia Litua, hetak jak nas nazwana u Kwedlinburskim letapisie 1000 let tamu.

ASK

Add to Memories
Share
Лац - Кір
Aa - Аа
Bb - Бб
Cc - Цц
Ćć - Ць ць
Cz cz - Чч
Dd - Дд
Ee - Ээ
Ff - Фф
Gg - Ґґ (цьвёрдае)
Hh - Гг (беларускае)
Ii - Іі
Jj - Йй
Kk - Кк
Ll - Ль ль
Łł - Лл
Mm - Мм
Nn - Нн
Ńń - Нь нь
Oo - Оо
Pp - Пп
Rr - Рр
Ss - Сс
Śś - Сь сь
Sz sz - Шш
Tt - Тт
Uu - Уу
Ŭŭ - Ўў
Ww - Вв
Yy - Ыы
Zz - Зз
Źź - Зь зь
Żż - Жж
Je/ie - Ее
Jo/io - Ёё
Ja/ia - Яя
Ju/iu - Юю
Ji - Йі
Le le - Ле ле
Lo lo - Лё лё
La la - Ля ля
Lu lu - Лю лю
Add to Memories
Share
Add to Memories
Share
 

Браслаўшчына зьяўляецца несумніўна пекным кутком, але ня толькі ляндшафтамі можна захапляцца ў вазёрным краі. Таксама на Браслаўшчыне можна пазнаёміцца з існуючай тут гатычнай архітэктурай сакральных будынкаў, прадстаўнікамі заслужанага для нашай гісторыі родаў Нарбутаў і Плятэраў, радзімай апошняга правадыра Паўстаньня 1794 г. Тамаша Ваўжэцкага. На Браслаўшчыне згодна жывуць Палякі і Літвіны, апошніх можна падзяліць на тых, хто гаворыць яшчэ па балцку і тых, хто гаворыць па беларуску. Калі дадаць да гэтага, што пераважная большасьць мясцовых Палякаў таксама гаворыць па беларуску, то можна сьцьвердзіць, што Браслаўшчына ёсьць адным з найбольш беларускамоўных рэгіёнаў нашага краю.

 

Каплічка Маці Божай


Шыльда на літоўскай мове: "Сьвятая Марыя, апякуйся нашым краем"

Цікава, што з этнічнага пункту гледжаньня вазёрны край як найбольш адпавядае нашаму агульнаму лёсу. Няма сумніву, што яшчэ да XVII ст. сярод насельнікаў гэтай зямлі пераважалі Балты. Да XIX ст. іх скупішчы былі яскрава заўважнымі, але славянізацыя ўчыніла дужы прагрэс. І ўрэшце XX век, калі можна знайсьці толькі рэшткі балцкай мовы, адзначыць антрапалягічную балцкасьць насельнікаў, якія ўжо спрэс гавораць па беларуску з вялікай доляй палянізмаў. Добра гэта ці кепска, што гэтак сталася – ня нам судзіць. У любым выпадку, незалежна ад мовы, якой мовіць мясцовы жыхар, ён зьяўляецца аднолькава вартым і дарагім для нас.

І менавіта дзеля дабра ўсіх жыхароў краю мы і робім нашу справу. Справу самаарганізацыі краю дзеля яго эфэктыўнага самаўрадаваньня. Каб мы самі маглі вырашаць аб нашых справах на месцы. А каб магчы вырашаць, трэба ў сабе перажыць лёс гэтага краю, які адлюстраваны ў нашых артыкулах.

 

ASK

Tags:

Add to Memories
Share
 

Пачнем нашу вандроўку з готыкі. Як вядома стыль гэты нарадзіўся ў позьнім сярэднявеччы ў Нямеччыне, але ў той час у нашым краі – Літве не пасьпеў разьвіцца, але вярнуўся ізноў як нэаготыка пры канцы XIX - пачатку XX вв. Такая досыць дзіўная мэтамарфоза была выклікана гарачым жаданьнем эліты краю – шляхты, бо ў большасьці выпадкаў менавіта яна ставіла сваім коштам сакральныя будынкі, жадаючы задэманстраваць уласную прыналежнасьць да заходняй, лацінскай цывілізацыі. Папярэднік нэаготыкі – клясыцызм – не дазваляў гэта яскрава прадэманстраваць, бо ўжываўся для пабудовы і праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Шчасьлівым чынам на дапамогу прыйшла нэаготыка.

 

Менавіта ў гэтым стылі і быў пабудаваны ў 1897 г., Касьцёл Нараджэньня Маці Божай. Вядома, першы каталіцкі храм у Браславе паўстаў яшчэ на пачатку XV в., коштам Віленскага ваяводы Войцеха Манівіда – гэроя Грунвальдзкай бітвы. Матэрыял, які выкарыстоўваўся пры ўзводжаньні муроў – колаты палявы камень. Прастора паміж камянямі закладаецца дробнымі рознакаляровымі каменьчыкамі. Часткі паўночны і ўсходні муры выкананы ў іншай тэхніцы – “разынкавай”, калі майстры складалі муры з нераструшчаных камянёў, а прастору паміж імі запаўнялі разтворам. У алтары сьвятыні знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай – Каралевы Вазёраў. Абраз трапіў у касьцёл з Браслаўскага уніяцкага кляштару з выспы Нясьпіш, калі той быў зачынены ў ХІХ ст. Арыгінальны абраз звычайна закрыты, адкрываецца на вялікія ўрачыстасьці, а ўвесь час для агляду прадастаўлена копія абраза пачатку ХХ ст. Ад 2000 г. касьцёл афіцыйна прызнаны як сьвятое месца – санктуарый, а на 22 жніўня прызначана ўшанаваньне Маці Божай Каралевы Вазёраў.

 

Готыка безумоўна сьведчыць аб эўрапэйскім цывілізацыйна характары нашага краю. А паколькі маем такіх сакральных і сьвецкіх будынкаў паддастаткам – можам сьмела называць сябе дзецьмі старажытнай Эўропы.



ASK

 

Tags:

Add to Memories
Share
 


Архітэктурнай каштоўнасьцяй зьяўляецца местачковая забудова Браслава 1924 – 1926 гг. паводле праекту польскага архітэктара Юльюша Клоса, прафэсара Віленскага Ўнівэрсытэту. Забудова знаходзіцца ў цэнтральнай частцы мястэчка і займае каля 1 га. Комплекс вельмі ўдала спалучаецца з ляндшафтам возера Дрывяты. Новая плошча мястэчка фармуецца пры канцы 20-х гг., калі на ёй узьнікае новы будынак павятовай адміністрацыі, які захаваўся да сёньня.


Будзем спадзявацца, што калі-небудзь засядзе ў гэтым будынку справядлівая павятовая ўлада краюнаша ўлада!



ASK

Add to Memories
Share
Самаўрад з праўна-адміністрацыйнага пункту гледжаньня азначае даручэньне дзяржавай рэалізацыі рознага роду заданьняў у сфэры публічнай адміністрацыі (часам таксама судовай) зграмаджаньням асобаў, якіх датычаць наступствы выкананьня гэтых заданьняў.

Самаўрад азначае таксама публічную адміністрацыю, якая выконваецца самастойна, асобнымі ад дзяржавы, супольнасьцямі асобаў (карпарацыямі, зьвязамі і г.д.), якія маюць статус юрыдычных асобаў.

Павятовы самаўрад – гэта вылучаны ў структуры дзяржавы зьвяз мясцовай супольнасьці, які функцыянуе ў рангу павету, які сілай права пакліканы да самастойнага выкананьня заданьняў публічнай адміністрацыі, а таксама забясьпечаны матэрыяльнымі сродкамі, якія робяць магчымым выкананьне гэтых заданьняў.

Слова павет паходзіць ад словазлучэньня “дзень веча”, бо пачаткова ў Вялікім Княстве Літоўскім адзінка “павет” насіла пераважна характар судовай акругі, а пад “вечам” разумеўся суд.

Tags:

Add to Memories
Share
Add to Memories
Share
 

Комплекс дворскага палацу – земскі маёнтак. Належалі ў XVI ст. лоўчаму ВКЛ Яну Нарушэвічу. У сярэдзіне XVII ст. маёнтак стаў уласнасьцю Ваўжэцкіх і належаў ім да сярэдзіны XIX в., калі перайшоў у рукі Мінэйкаў, ва ўласнасьці якіх заставаўся да 1939 г. Тут нарадзіўся Тамаш Ваўжэцкі (1753 – 1816), Вялікі Харунжы Літоўскі, дэпутат Чатырохлетняга Сойму, гэнэрал войскаў польскіх, правадыр Паўстаньня 1794 г. на Жмудзі і Курляндыі і яго апошні Начальнік пасьля бітвы пад Мацяёвіцамі і палону Тадэуша Касьцюшкі.




Гэрб Ваўжэцкіх - "Роля"

Пасьля амністыі ў 1796 г. асеў у Відзах Лоўчынскіх. На палітычнай сцэне зьявіўся ізноў у 1815 г., калі выконваў шэраг функцый ва ўладах новаўтворанага ў межах Расейскай Імпэрыі Каралеўства Польскага. Быў паміж іншым сэнатарам, ваяводам і міністрам фінансаў. Памёр у Варшаве ў 1816 г., а яго прах перавезьлі да мястэчка Відзы, дзе да сёньня захавалася яго магіла.


Паводле мясцовага пераказу ў 20-х гг. ХІХ ст. у маёнтку бываў Адам Міцкевіч, які падчас студыяў на Віленскім Унівэрсытэце адведваў у Відзах крэўных па маці Маеўскіх. Гэты драўляны атынкаваны двор у стылі клясыцызму быў збудаваны пры канцы XVIII ст. Станіславам Ваўжэцкім – братам Тамаша. Двор аточаны паркам, паверхняй 5 га.



Пасьля ІІ Сусьветнай Вайны у маёнтку зрабілі дзіцячы дом, зараз тут месьціцца школа. Тут належала б зрабіць адступленьне, дзеля таго каб прааналізаваць стан гэтага маёнтку і стан грамадзтва. Нягледзячы на тое, што маёнтак мае ўладальніка – мясцовую школу, стан яго штораз болей занядбаны. Паколькі школы ў нашым краі нажаль амаль спрэс дзяржаўныя, то пытаць трэба не са школы, якая нічога ня можа, але зь дзяржавы. Апошняя мела дастаткова часу, каб выправіць існуючае становішча, але нічога не зрабіла. Відавочна спадчына колішняй эліты ВКЛ – шляхты ёй абсалютна ня рупіць, а дзякуючы нешчасьліваму 1939 г. яна здолела гэтую эліту чыста з краю вымесьці, а маёмасьць, каб зь яе раптам не скарысталі пазьней – лепш адабраць і зьнішчыць.



З гэтага вынікае, што найпільнейшай задачай будучага самаўраду краю павінна быць рэстытуцыя (маёмасьці). Вядома такая рэстытуцыя павінна адбывацца з улікам гістарычных рэаліяў. Адпаведна асобы і групы, якія спрыялі незаконнай канфіскацыі, падтрымлівалі злачынны рэжым СССР, а таксама незычлівую для ВКЛ папярэднюю ўладу Расейскай Імпэрыі павінны быць пазбаўлены тагока права. Тады толькі такая рэстытуцыя будзе справядлівай.



ASK

 

 


Add to Memories
Share
Рэстытуцыя (лац. restitutio - вяртаньне)- гэта зварот у форме эквіваленту (напрыклад грашовага) альбо ў натуральнай форме, маёмасьці бяспраўна канфіскаванай урадам альбо органамі самаўраду (напрыклад "Рэстытуцыя маёмасьці, забранай камуністычнымі ўладамі").

Tags:

profile
User: [info]litua
Name: litua
calendar
Back April 2009
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
about this journal
page summary
tags